афиша работы на выставке

автор у стенда с работами23 лістапада 2017 года а 17-ай гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё паліфанічнай мастацкай выставы «Горад». Тэма выставы – горад, як канфлікт, які развіваецца паміж сапраўднай жывой «першай» прыродай і «другой», штучнай прыродай, створанай чалавекам.
Тэма горада – тэма вечная і неабсяжная, куратары і ўдзельнікі выставы ж маюць намер засяродзіцца на некалькіх яе аспектах. У прыватнасці, на балючых кропках урбанізацыі. Гэта непасрэдна тычыцца і нашай краіны, паколькі ў Беларусі больш за 70% насельніцтва жыве ў гарадах і паселішчах гарадскога тыпу. Урбанізацыя аказвае вялікае ўздзеянне на палітыку, сацыяльныя адносіны, вытворчую сферу. Пад яе ўздзеяннем мяняецца лад жыцця цэлых народаў, падлягаюць рэвізіі традыцыйныя культурныя каштоўнасці, фарміруецца мастацтва, арыентаванае на глабальную аўдыторыю. Пры гэтым гарады, што “распаўзаюцца” па тэрыторыі краіны заганяюць жывую прыроду ў рэзервацыі-запаведнікі, апасродкавана і наўпрост змяняюць генетычны і маральны код чалавека, адводзячы яго ўсё далей ад біялагічнай і духоўнай першаасновы быцця.
Сутнасць выставы «Горад» у тым, каб у мастацкіх вобразах, асацыятыўных формах выяўленчага мастацтва, ва ўзаемадзеянні візуальнага мастацтва з музычнымі і літаратурнымі выказваннямі на тэму горада прадставіць грамадскасці рэальны ўсебаковы партрэт горада, як сфармаваную экалагічна супярэчлівую сістэму сумеснага пражывання чалавека і прыроды.Аўтары імкнуцца, пакінуўшы ў баку парадную, рэкламна-турыстычную трактоўку горада, акцэнтаваць сваю ўвагу на відавочных і ўтоеных праблемах «другаснай прыроды» і яе ўзаемаадносінах з першай.Частку экспазіцыі выставы складаюць творы чарговага штогадовага 15-га Міжнароднага пленэра па кераміцы «Арт-Жыжаль», удзельнікі якога былі арыентаваныя ў сваёй творчай працы на горад і яго экалогію, у прыватнасці, экалогію культуры, флоры і фауны ў горадзе.
Куратары выставы: Валерый Калтыгін, кіраўнік пленэра «Арт-Жыжаль», Пётр Васілеўскі, мастацтвазнаўца, старшыня секцыі мастацкай крытыкі Беларускага саюза мастакоў. Тэрмін правядзення выставы: з 23 лістапада па 3 снежня 2017 года, штодзень з 11.00 да 19.00, апрача панядзелка. Тэлефоны для даведак: (017) 288 15 49, (017) 290 60 10 – Палац мастацтва (017) 296 67 84 – Беларускі саюз мастакоў +375 29 137 87 88 – Пётр Васілеўскі +375 29 614 49 51 – Валерый Калтыгін. www.belartunion.by