творчество и услуги, свадебная фотография, портфолио, портрет

ЛІХТАРТ — 2017

Шаноўныя калегі! Шчыра запрашаем вас на адкрыццё ІІІ біенале Ліхтарт, якое адбудзецца заўтра, 9 лістапада ў 19.00 у галерэі БСД на Брылеўскай, 14.

Чакаем!

ЛІХТАРТ — 2017
 Хай будзе святло!
 (адзін вядомы электрык)

 

 

9 лістапада ў галерэі Беларускага саюза дызайнераў адбудзецца адкрыццё ІІІ выставы-біенале “Ліхтарт”, прысвечанай святлу ва ўжытковым і філасофскім сэнсах.
У першую чаргу на выставе прадстаўленыя самыя разнастайныя аўтарскія свяцільні, аднак тут ёсць месца і жывапісу, і графіцы, і мастацкай фатаграфіі. Першае біенале “Ліхтарт” адбылося ў галерэі Універсітэта культуры ў лютым-сакавіку 2014 г..
Не менш паспяхова прайшоў і ІІ Ліхтарт, які сабраў амаль 60 удзельнікаў. 
Што чакаць ад трэцяга “Ліхтарта”? Гэтым разам яго адкрыццё супадае з ХІІ Нацыянальным фестывалем архітэктуры, таму, калі засумуеце ў Палацы мастацтва (дзе будуць між іншым крэслы з іншага біенале БСД – “Пастулата”) – кідайце ўсё і прыязджайце на Брылеўскую, 14. Ужо зараз чакаецца ўдзел больш чым пяцідзесяці аўтараў – дызайнераў, мастакоў, графікаў, фатографаў, як ужо вядомых па папярэдніх біенале, так і новых для “Ліхтарта” — Юліі Галавіной, Яўгена Залужнага, Уладзіміра Шчадрына, будзе таксама прадстаўлена прэзентацыя беларуска-канадскай лайт-дызайнеркі (або дызайнера, тут ужо каму як зручней) Наргізы Усманавай, якая, нажаль, па зразумелых прычынах, не можа прысутнічаць уласна. А што будзе яшчэ? Мы прыдумаем, чым вас здзівіць, прыходзьце! Выстава адбудзецца пры любым надвор’і, калі толькі не адключаць электрычнасць
у цёмны-цёмны лістападаўскі дзень у галерэі Беларускага Саюза дызайнераў Брылеўская, 14, 19.00, уваход з двара (і ён — ВОЛЬНЫ). Вось нуль, вось фаза, паехалі!


Добавить комментарий

ПОСЛЕДНИЕ ЗАПИСИ

КОНТАКТЫ

тел: +375295080200
вебсайт: http://zaluzhny.com
Email: zaluzhny@tut.by
skype: evgeni.zaluzhny
facebook: https://www.facebook.com/zaluzhny
Вконтакте: https://vk.com/id270224392
twitter:https://twitter.com/Evgeni_Zaluzhny

ДИСКЛЕЙМЕР

Размещенные на сайте фотографии принадлежат автору и охраняются авторским правом
All posted on the website photographs of the author and are protected by copyright.
copyright © Евгений Залужный (zaluzhny.com), 2011-2018, все права защищены.